Старые Дороги.com | Форум нашего города

Объявление

Вниманию пользователей форума города Старые Дороги!

С 19.01.2009 года форум станет недоступен по адресу https://forum.stdorogi.com в связи с окончанием срока делегирования домена stdorogi.com .

Заходите на форум по старому адресу: https://staryedorogi.3bb.ru/ .

Приносим извинения за возможные временные неудобства.



Мы на InternetMap.Info, GlobalWebMap.Com и MyMiniCity.Com. Подробнее

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.



Проза

Сообщений 31 страница 32 из 32

31

Вот совсем не про ветер я сразу думала...

0

32

Адна мая знаёмая напісала....
                                                     «Святая» ложь?

Думкі віруюць у падсвядомасці. Выцягваеш з віру за каўнерык адну – не тая, другую – ізноў не. І табе справы няма, што станецца з імі далей: задыхнуцца без тваёй пяшчоты ці патонуць у неразуменні рэчаіснасці. Табе няма справы… Нечаканы званок урываецца ў колаварот думак. Здзіўленае “алё” пасля майго маўчання. Словы ёсць, ёсць жа словы!!! але ўсе яны не тыя, таму нават лепш, што горла сціскаецца жалем і… “Плачаш?” – “Ну што ты, крыху прастыла…” – “Як справы?” – “Усё выдатна.”  Сціснуўшы ў кулаку мяккую цацку кідаеш яе ў чарговы пакет. Маўчанне. Званок. “Калі ласка, дапамажы тут крыху. – Давай!” Ізноў цішыня. Званок. “Як ты?” – “А ты?” – “Ды нічога новага. Што ў мяне можа здарыцца. А вось у цябе ж… Расказвай!” – “Ды ўсё выдатна..!” Ціша. Мы памаўчым… Мы недаскажам… Мы падманем… “Любімае” слова “выдатна” на ўсе выпадкі жыцця. І не таму, што не хочам дапамогі. Не-не… А таму што розум падказвае не турбаваць іншых сваімі праблемамі. Але эгаістычная душа пачынае крыўдаваць: як жа так, і няўжо ніхто… ніхто… Але розум, розум гаворыць: “Не трэба! Не трэба хапацца за нечыю руку. Прывыкнеш, а рукі не будзе побач, і ты ўпадзеш… у бездань.” Упадзеш, але гэта не стане канцом. Прыйдзецца лезці ўверх. Надакучыла!!! Забывацца, паднімацца і пачынаць ізноў, калі ведаеш, што падаць прыйдзецца яшчэ не раз. Бо ты не вучышся на сваіх памылках. А яшчэ ты ведаеш, што ва ўсяго ёсць канец: як у добрага, так і ў дрэннага. Трэба толькі заўважыць яго. Але ён ёсць. Дык навошта пачынаць? А падымацца з кожным разам усё цяжэй. Табе страшна і смешна… І гэта горкі здзеклівы смех з сябе.

Отредактировано ЛЁВ@™ (05-01-2008 21:26:18)

0