-- Вы Беласнежка?
-- Не, я фэя. Можаце загадаць жаданне, толькі адвярніцеся і ідзіце прэч, а то не збудзецца.
-- А калі пажадаю пабачыць вас яшчэ раз?
-- Жаданні, што датычацца фэі, не збываюцца.
-- А чаму храмаеце?
-- Зачапіла страла Амура, калі я ляцела на мятле. Прамазаў…
-- Вы ж фэя! Якая мятла.
-- Крылы абламаныя, пакуль адрастуць, лятаю на мятле.
-- Стрэламі абламаныя?
-- Людзьмі.
-- Людзі злыя.
-- Людзі добрыя. Яны проста непастаянныя. Крылы абламаюць на ўсялякі выпадак. А потым ні сабе, ні іншым.
-- Баіцеся мяне?
-- Чаго гэта? У мяне кіпцюры і словы… Загадвайце жаданне ўжо.
-- Каб у вас усё было добра. Вы таго вартыя.
-- Жаданні, што датычацца фэі…